WRCBY.com: Чэмпіянат сьвету па ралі WRC » Ogier

Міко Хірванен перамог у мемарыяльным ралі-спрынце
8 сьнежня Міко Хірванен выйграў Мемарыял Бетэгі, які праходзіў на Bologna Motor Show у Італіі.

Спаборніцтва складалася з двух этапаў: начной гонкі і ралі-спрынту. Вялікая частка выступаў прайшла пад праліўным дажджом, што зрабіла трасу вельмі слізкай.

Міко Хірванен, які выступаў на Ford Focus RS, перамог і ў начным спрынце ў панядзелак, і ў ралі-спрынце ў аўторак, абодва разы апярэдзіўшы француза Себасцьена Ож’е на Citroen C4.

Спаборніцтва прыцягнула вялікі лік вядомых гоншчыкаў, уключаючы былога чэмпіёна сьвету па ралі Маркуса Гронхальма на Subaru Impreza, і Петэра Сольберга на Citroen Xsara. У Мемарыяле таксама ўдзельнічаў дзевяціразовы чэмпіён сьвету па матагонках Валянціна Росі, які сеў за стырно Ford Focus. Сольберг і Гронхальм у абедзвюх гонках фінішавалі на трэцім і чацвёртым месцах адпаведна.

Міко Хірванен: “Я ўжо выступаў тут аднойчы, шэсьць гадоў таму, але з тых часоў траса значна палепшылася. Траса вельмі хуткая, і акрамя таго шырокая, так што можна не баяцца рызыкаваць. Мне вельмі спадабалася, і вядома заўсёды выдатна паспаборнічаць з маім былым таварышам па камандзе Маркусам”.

Мемарыял Бетэгі – адно з самых прэстыжных спаборніцтваў, якое праводзіцца ў рамках Bologna Motor Show. Ён названы ў гонар італьянскага гоншчыка Аціліё Бетэгі, загінуўшага ў 1985 году падчас Тура дэ Кара.

Афіцыйна: Кімі Райканен будзе выступаць за Citroen у 2010
Кімі Райканен падпісаў кантракт з камандай Citroen Junior Team. Чэмпіён Формулы 1 зараз будзе ганяць на Citroen C4 WRC.

У наступным сезоне фін праедзе 12 з 13 этапаў WRC – усе гонкі, акрамя этапу ў Новай Зеландыі. Партнёрам Кімі па Citroen Junior Team стане Себасцьен Ож’е. З якім штурманам будзе выступаць Райканен у наступным сезоне – пакуль не ўдакладняецца. У сваёй першай гонцы чэмпіянату – Ралі Фінляндыі, які прайшоў у ліпені, ён выступаў з Каем Ліндстрамам. Праўда ў той гонцы фінскі экіпаж не даехаў да фінішу, выляцеўшы з трасы на апошнім суботнім допе. Да гэтай аварыі фінскі пілот займаў трэцяе месца ў заліку групы N.

Кімі Райканен: “Я вельмі хацеў правесьці ў ралі нейкі этап сваёй кар’еры, дзякуючы Red Bull у мяне з’явілася магчымасьць сесьці за руль найлепшай машыны – Citroen C4. Гэта новы, захапляльны выклік. Пакуль мы падпісалі толькі аднагадовы кантракт, паглядзім, як усё складзецца. Я з нецярпеньнем чакаю тэстаў і старту першай гонкі”.

Фота з сайту F1news.ru