11.12.2009
Кімі Райканен грунтоўна падышоў да свайго паўнавартаснага дэбюту ў Чэмпіянаце сьвету па ралі (WRC), і акрамя звычайных тэстаў, прыме ўдзел у Arctic Lapland Rally – адным з этапаў нацыянальнага фінскага першынства. У гэтай знакамітай гонцы, якая праходзіць на мяжы Палярнага круга, Кімі будзе выступаць за рулём Citroen C4 WCR.
Кімі Райканен мог бы стаць адным з самых запатрабаваных гоншчыкаў на трансферным рынку пілотаў міжсезоньня. Але фін зрабіў выбар у карысць чэмпіянату WRC, падпісаўшы кантракт з камандай Citroen. Як апынулася, Райканен мог стаць пілотам F1 Mercedes, аднак гэтага так і не адбылося.
9.12.2009
Французская прэса піша аб цікавых чутках з нагоды магчымага ўдзелу Кімі Райканена ў легендарнай гонцы 24 гадзіны Ле Мана ў 2010.
8.12.2009
Былы пілот Формулы 1 перайшоўшы ў WRC, Кімі Райканен можа стаць пілотам заводзскай каманды Citroen пасля 2010 году, калі ён зможа дасягнуць значных посьпехаў у наступным сезоне. Аліўе Кюнель, кіраўнік каманды Citroen, пацьвердзіў паведамленьні пра тое, што Кімі падпісаў кантракт толькі на 2010 год. Аднак удакладніў, што, калі справы пойдуць, фін ня супраць працягнуць [...]
7.12.2009
Паводле штогадовай Autosport Awards у намінацыі найлепшае ралійнае аўто перамог Citroen C4. Менавіта на гэтай мадэлі Себасцьян Лёб заваяваў чарговы чэмпіёнскі тытул WRC.
6.12.2009
Новы штурман Кімі Райканена Кай Ліндстрэм сьцвярджае, што яго напарнік – не тыповы пачатковец WRC, а дасьведчаны і таленавіты гоншчык. Аднак варта прызнаць, што ў ралі свая спецыфіка і зьмена гоначнай дысцыпліны – сапраўдны выклік для Кімі.
4.12.2009
Кімі Райканен падпісаў кантракт з камандай Citroen Junior Team. Чэмпіён Формулы 1 зараз будзе ганяць на Citroen C4 WRC.
1.12.2009
У італьянскай Монцы адбылося Монца Ралі, у якім прыняў удзел шматразовы чэмпіён MotoGP Валянціна Росі на Ford Focus RS WRC.
30.11.2009
Буйнейшыя аўтаспартыўныя медыя паведамляюць, што чэмпіён Формулы 1 2007 года блізкі да падпісаньня кантракту з французскай ралійнай камандай на сезон-2010. Райканен і яго мэнэджары выразна далі зразумець, што наступны год фін жадае правесьці ў Чэмпіянаце Сьвету па ралі – WRC.
13.01.2010 Маршрут Ралі Швэцыі 2010
10.01.2010 Агляд сезону WRC 2009
09.01.2010 Робэрт Кубіца прыме ўдзел у Ралі Монтэ Карло
05.01.2010 Кімі Райканен: “Першыя гонкі абавязкова будуць цяжкімі”
29.12.2009 Міко Хірванен дасьць бой Лёбу на асфальце