Агляд сезону WRC 2009

Себастьян Лёб выйграў шосты тытул WRC у сваёй кар’еры. Але нельга сказаць, што ён зрабіў гэта без працы – барацьба за чэмпіёнства працягвалася да апошняга этапу.

На старце сезону чэмпіянат сьвету па ралі не даваў надзей на якую б там ні было інтрыгу. Пяціразовы чэмпіён Себастьян Лёб з Citroen упэўнена выйграў пяць гонак запар, забясьпечыўшы сабе самавіты зачын па пойнтах. Аднак другую палову чэмпіянату нечакана моцна правёў лідэр Ford Міко Хірванен. На фоне памылак Лёба фін атрымаў перамогу ў чатырох гонках запар і ў выніку змог нават апярэдзіць француза ў асабістым заліку.

Лёс тытула вырашаўся ў самай апошняй гонцы сезону – Ралі Брытаніі.

Перад фінальным этапам Хірванен апярэджваў Лёба на 1 пойнт, аднак меў меншую колькасьць перамог, што зводзіла інтрыгу да простай формулы – хто прыязджае першым, той і чэмпіён. У выніку, фартуна аказалася на баку Лёба. На адным з допаў у Хірванена адарваўся капот, перакрэсліўшы ўсе надзеі на перамогу. За ўвесь сезон адзінай гонкай, якую выйграў не Лёб і не Хірванен, стала Ралі Сардзінія, дзе перамог пілот Ford Ярыны-Маты Латвала. Ён жа запомніўся самай відовішчнай аварыяй, калі на Ралі Партугаліі Латвала выляцеў з трасы, і яго аўто перавярнулася праз дах сямнадцаць разоў запар.

Паводле Auto.Lenta.ru

10.1.2010    Ралі WRC   – , ,




 – НАСТУПНЫ РАЛІ

 Ралі Швэцыі 2010, Карлстад

Гран При Бахрейна - Сахир - Формула 1

11-14 лютага 2010



 – ЗАЛІК ГОНШЧЫКАЎ 2009

1.France S. LOEB93
2.Finland M. HIRVONEN92
3.Spain D. SORDO64
4.Finland J-M LATVALA41
5.Norway P. SOLBERG35
6.Norway H. SOLBERG33
7.Great Britain M. WILSON28
8.France S. OGIER24
9.Argentina F. VILLAGRA16
10.Zimbabwe C. RAUTENBACH9

 – КАМАНДНЫ ЗАЛІК 2009

© 2009-2010 WRCBY - Сусьветны чэмпіянат па ралі WRC