Райканен распавёў аб розьніцы паміж WRC і F1Па словах Кімі Райканена выданьню Autosport, яго пераход у ралі можа апынуцца не часовым, а паўнавартаснай зьменай кірунку спартовай кар’еры. Кімі Райканен: “У ралі ўсё вельмі добра ўладкавана, і атмасфера вельмі расслабляльная. Там значна менш палітыкі і чутак. У Формуле 1 не так шмат людзей, якія могуць пайсьці і пагутарыць з іншай камандай ці проста пабадзяцца па паддоку, а WRC куды больш адкрытая серыя. Тут значна прыемнейшыя адчуваньні. Тут значна лягчэй казаць тое, што жадаеш. У Формуле 1 калі ты штосьці кажаш не так, то ў адказ чуеш шмат глупства. А тут атмасфера больш паслабленая. Формуле 1 ёсьць чаму павучыцца ў WRC. Я заўсёды быў вялікім фанатам ралі. Жадаў паспрабаваць сябе ў ім, і калі мне гэта атрымалася, то спадабалася. Я таксама адчуў, што гэты досьвед дапамог мне і ў Формуле 1, нават нягледзячы на тое што гэта абсалютна розныя серыі. Прынамсі, я думаў, што гэта мне дапамагае. Я маю на ўвазе, што ў ралі трэба быць вельмі дакладным, асабліва калі вы едзеце па сьнезе і ў вас ёсьць толькі адна траекторыя. Калі вы адхіліцеся ад яе, то закраняце друзлы сьнег і лёгка можаце выляцець. У ралі ёсць шмат рэчаў, якія неабходна рабіць, і таксама патрабуецца прыкладваць вялікія высілкі да таго, каб слухаць дарожныя нататкі. У ралі па ходзе гонкі адбываецца значна больш рэчаў, якія могуць усё зьмяніць, чым у Формуле 1. Гэта весела, таму што вельмі лёгка перашчыраваць у пілатажы ці праслухаць легенду трасы. Самае цяжкае спачатку гэта менавіта складаньне легенды трасы, а потым і яе выслухваньне. Для гоншчыкаў з Формулы 1 ці з любой іншай серыі, дзе няма штурмана, трэба проста канцэнтравацца на пілатажы. Але ў ралі трэба вельмі шмат слухаць, і патрабуецца час, каб абвыкнуць да гэтага. Насамрэч гэта зьяўляецца найвялікай праблемай. Кіраваньне ў некаторых месцах бывае цяжкім, але калі вы правільна робіце пазнакі і слухаеце іх, то з пілатажам усё будзе ў парадку”. 19.12.2009 Ралі WRC – Formula 1, Raikkonen, Rally Finland |
– НАСТУПНЫ РАЛІ
– АПОШНІЯ НАВІНЫ– ЗАЛІК ГОНШЧЫКАЎ 2009
– КАМАНДНЫ ЗАЛІК 2009 |
13.01.2010 Маршрут Ралі Швэцыі 2010
10.01.2010 Агляд сезону WRC 2009
09.01.2010 Робэрт Кубіца прыме ўдзел у Ралі Монтэ Карло
05.01.2010 Кімі Райканен: “Першыя гонкі абавязкова будуць цяжкімі”
29.12.2009 Міко Хірванен дасьць бой Лёбу на асфальце