Валянціна Росі заняў другое месца на ралі Монца

Росі на ралі Монца

У італьянскай Монцы адбылося Монца Ралі, у якім прыняў удзел шматразовы чэмпіён MotoGP Валянціна Росі на Ford Focus RS WRC.

Росі й яго штурман Карла Касіна ўжо выйгравалі Монца Ралі ў 2006 годзе. Сёлета Валянціна таксама быў вельмі блізкі да перамогі, але памылка, дапушчаная практычна пад фініш гонкі прывяла да развароту і страце першага месца. Перамога ж дасталася заводзкаму гоншчыку Audi Рынальдо Капэла, які выступаў у Монцы на Citroen C4 WRC.

Валі традыцыйна ўдзельнічае ў ралі-спрынце ў Монцы, пачынаючы з 1995 года, у якім ён упершыню стаў чэмпіёнам сьвету па матагонках у класе 125 кубікаў.

Таксама на рахунку італьянца лічацца тры выступы на этапах WRC, паказаўшы найлепшы вынік на ралі Новая Зэляндыя 2006 году на Subaru Impreza. Тады Валі стаў 11-тым па выніках ралі.

У наступным годзе таксама чакаецца зьяўленьне Росі на адным з этапаў WRC. Плануецца, што гэта будзе ралі Мексіка. А баявой машынай матагоншчыка ізноў стане Ford Focus RS.

Photo © Luigi Bianchetti

1.12.2009    Ралі WRC   – , , , ,




 – НАСТУПНЫ РАЛІ

 Ралі Швэцыі 2010, Карлстад

Гран При Бахрейна - Сахир - Формула 1

11-14 лютага 2010



 – ЗАЛІК ГОНШЧЫКАЎ 2009

1.France S. LOEB93
2.Finland M. HIRVONEN92
3.Spain D. SORDO64
4.Finland J-M LATVALA41
5.Norway P. SOLBERG35
6.Norway H. SOLBERG33
7.Great Britain M. WILSON28
8.France S. OGIER24
9.Argentina F. VILLAGRA16
10.Zimbabwe C. RAUTENBACH9

 – КАМАНДНЫ ЗАЛІК 2009

© 2009-2010 WRCBY - Сусьветны чэмпіянат па ралі WRC