За ўсесь сезон гоншчыкі WRC пракалолі 19 шын Pirelli

Pirelli - Афіцыйны пастаўшчык шын для WRC
Pirelli – афіцыйны пастаўшчык шын WRC з 2008 году. Покрыўкі гэтай кампаніі абавязаны выкарыстоўваць усе каманды чэмпіянату.

З дзевяці тысяч шын, скарыстаных у Чэмпіянаце сьвету па ралі 2009, толькі 19 былі пашкоджаны з прычыны праколаў. Такія высновы вынікаюць са статыстычных дадзеных, сабраных кампаніяй Pirelli.

З 2008 году былі забаронены адмысловыя мусы для абароны ад праколаў, таму надзейнасьць шын выклікала вялікія турботы з боку камандаў.

Статыстычныя дадзеныя былі сабраныя пасля экспертызы ўсіх праколатых шынаў, скарыстаных гоншчыкамі WRC. У выніках не ўлічваліся шыны, якія здуліся з-за дэфекту клапанаў, паломкі вобада кола ці якія зляцелі з дыска.

Марыё Ісола (Pirelli): “Я думаю, што мы паказалі добры вынік. Перад нашым першым сезонам у якасьці пастаўшчыкоў шын у 2008 годзе праколы і адсутнасьць адмысловых герметыкаў сталі прадметам турботы для каманд. Зараз, пасьля двух гадоў, я думаю, што гэта праблема вырашына”.

4.12.2009    Ралі WRC   –




 – НАСТУПНЫ РАЛІ

 Ралі Швэцыі 2010, Карлстад

Гран При Бахрейна - Сахир - Формула 1

11-14 лютага 2010



 – ЗАЛІК ГОНШЧЫКАЎ 2009

1.France S. LOEB93
2.Finland M. HIRVONEN92
3.Spain D. SORDO64
4.Finland J-M LATVALA41
5.Norway P. SOLBERG35
6.Norway H. SOLBERG33
7.Great Britain M. WILSON28
8.France S. OGIER24
9.Argentina F. VILLAGRA16
10.Zimbabwe C. RAUTENBACH9

 – КАМАНДНЫ ЗАЛІК 2009

© 2009-2010 WRCBY - Сусьветны чэмпіянат па ралі WRC