Pirelli можа сысьці з WRC пасьля 2010

Pirelli - Афіцыйны пастаўшчык шын для WRC

Бос Pirelli Motorsport Пол Хэмбэры прызнаўся, што няма ніякіх гарантый адносна працягу праграмы кампаніі ў WRC. Трохгадовы кантракт паміж арганізатарамі WRC і кампаніяй Pirelli мінае ў наступным сезоне, і кампанія разгледзіць тэндарную прапанову FIA на сезоны 2011-2013, але укладаньне шыннікам чарговых EUR 11 000 000 ў WRC вельмі малаверагоднае.

Пол Хэмбэры (Pirelli): “Мы канешне сядзем і разгледзім дакумент, але сьвет моцна зьмяніўся з моманту падпісаньня мінулай дамовы. Мы ацэнім нашу цікавасьць да спорту і вымерны эфект ад існага кантракту на пастаўкі шын у WRC. Тады я змагу падаць інфармацыю радзе дырэктараў Pirelli, але не факт, што мы атрымаем станоўчы адказ. Не забывайце, што нам прыйшлося зачыняць фабрыкі і звольніць шмат людзей. Часам спорт адыходзіць на другі план. Гэта толькі фінансавае пытаньне”.

“Мне падабаецца, як развіваецца спорт. ISC у якасці прамоўтара проста пышная, гонкі праходзяць выдатна, каляндар – лепш не прыдумаеш. Але калі вы жадаеце пачуць, што я сяду і падпішу дамову яшчэ на тры гады, тое гэта не так. Мы заставаліся ў спорце, нават калі ў нас былі складаныя гады, заставаліся, калі была малая колькасьць удзельнікаў, заставаліся, калі былі праблемы з календаром. Але цяпер трэба падумаць”.

Крызіс моцна паўплываў на ўсю аўтаіндустрыю і аўтаспорт. Раней аб сваім намеры пакінуць чэмпіянат Формулы 1 пасьля 2010 заявіў японскі шыннік Bridgestone.

3.12.2009    Ралі WRC   –




 – НАСТУПНЫ РАЛІ

 Ралі Швэцыі 2010, Карлстад

Гран При Бахрейна - Сахир - Формула 1

11-14 лютага 2010



 – ЗАЛІК ГОНШЧЫКАЎ 2009

1.France S. LOEB93
2.Finland M. HIRVONEN92
3.Spain D. SORDO64
4.Finland J-M LATVALA41
5.Norway P. SOLBERG35
6.Norway H. SOLBERG33
7.Great Britain M. WILSON28
8.France S. OGIER24
9.Argentina F. VILLAGRA16
10.Zimbabwe C. RAUTENBACH9

 – КАМАНДНЫ ЗАЛІК 2009

© 2009-2010 WRCBY - Сусьветны чэмпіянат па ралі WRC
ms windows 8 purchase ms windows 8 purchase adobe oem software buy cs5 download Microsoft, Adobe, MAC software download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft windows 8 32 and 64 bit ms windows 8 purchase adobe and microsoft oem software download Microsoft, Adobe, MAC software adobe and microsoft oem software adobe oem software buy cs5 adobe and microsoft oem software adobe oem software buy cs5 microsoft windows 8 32 and 64 bit