Mini вернецца ў WRC?

MINI вяртаецца ў WRC?

Брытанскія медыя паведамляюць пра магчымасць зьяўлення ралійнай версіі машыны Mini Crossover. Першы серыйны аўтамабіль павінен сысьці з канвеера ўжо ў наступным годзе. Дзякуючы каляіне 1830 мм і даўжыні каля чатырох метраў аўтамабіль стане самым вялікім з сямейства машын Mini , што задавальняе патрабаванням, прад’яўляным тэхнічным рэгламентам WRC сезону 2011.

Mini бліскала ў ралі ў 1964-1965 гадах, калі Пэддзі Хопкірк выйграў Ралі Монтэ Карла, а Раўно Альтанен атрымаў перамогу ў Ралі Вялікабрытаніі. Зараз Хопкірк зьяўляецца амбасадарам маркі і ўхваляе магчымае вяртаньне маркі Mini у ралі.

Пэддзі Хопкірк: “Пасля сыходу кампаніі BMW з гонак Формулы 1 у канцэрна вызваляцца вялікія сродкі. Іх можна пусціць на развіцьцё ралійнага праекта Mini. Людзям падабаецца гэта марка. Было б выдатна, калі ралі вернецца былая слава, і аўтамабілі Mini будуць часткай гэтага выдатнага чэмпіянату”.

З падрыхтоўкай машыны да ўдзелу ў WRC не павінна паўстаць праблем. Кампанія BMW, якой належыць брэнд Mini, можа выкарыстоўваць той жа 1600-кубовый рухавік, што і на сваіх аўтамабілях, якія ўдзельнічаюць у чэмпіянаце WTCC. Нагадаем, што з 2011 года гэтыя чэмпіянаты пераходзяць на выкарыстанне рухавікоў менавіта такога аб’ёму.

Мяркуецца, што рыхтаваць ралійны аўтамабіль Mini Crossover будзе кампанія Prodrive. Хаця тэхнічны дырэктар кампаніі Дэвід Лэпуорт пакуль адмаўляецца рабіць нейкія заявы. Чакаецца, што новая мадэль будзе прадэманстравана на аўтамабільным салоне ў Парыжы ў наступным годзе. У дадзены момант кампанія Prodrive пацьвердзіла, што працуе над асобнымі вузламі будучай ралійнай машыны, але базавай мадэлі пакуль яшчэ не абрана.

Дэвід Лэпуорт (Prodrive): “Што мне казаць? Думаю, ніякіх навін не будзе да наступнай вясны. Гэта натуральна не афіцыйная заява. Проста, цяпер усё выглядае менавіта так. Будзе вельмі цяжка схаваць тое, над чым мы працуем. Хутка прыйдзецца прыцягваць усё больш людзей: прадстаўнікоў FIA, пастаўшчыкоў. Будзе больш верагоднасьць уцечкі інфармацыі”.

2.12.2009    Ралі WRC   – , , ,




 – НАСТУПНЫ РАЛІ

 Ралі Швэцыі 2010, Карлстад

Гран При Бахрейна - Сахир - Формула 1

11-14 лютага 2010



 – ЗАЛІК ГОНШЧЫКАЎ 2009

1.France S. LOEB93
2.Finland M. HIRVONEN92
3.Spain D. SORDO64
4.Finland J-M LATVALA41
5.Norway P. SOLBERG35
6.Norway H. SOLBERG33
7.Great Britain M. WILSON28
8.France S. OGIER24
9.Argentina F. VILLAGRA16
10.Zimbabwe C. RAUTENBACH9

 – КАМАНДНЫ ЗАЛІК 2009

© 2009-2010 WRCBY - Сусьветны чэмпіянат па ралі WRC