Кімі Райканен прыме ўдзел у Ралі Лапландыі
Кімі Райканен грунтоўна падышоў да свайго паўнавартаснага дэбюту ў Чэмпіянаце сьвету па ралі (WRC), і акрамя звычайных тэстаў, прыме ўдзел у Arctic Lapland Rally – адным з этапаў нацыянальнага фінскага першынства. У гэтай знакамітай гонцы, якая праходзіць на мяжы Палярнага круга, Кімі будзе выступаць за рулём Citroen C4 WCR. Кай Ліндстром (штурман Райканена): “Arctic Lapland Rally – ключавы этап у нашай праграме падрыхтоўкі. Мы ўжо выступалі тут на Fiat, і больш-менш ведаем трасу. Так што ралі стане добрай магчымасьцю прызвычаіцца адзін да аднаго, а для Кімі яшчэ і патрэніравацца ганяць па стэнаграме”. “Ён не езьдзіў на слых з Ралі Фінляндыі. Наколькі я ведаю, маршрут Arctic Lapland Rally сёлета не зьмяніўся, і мы зможам выкарыстоўваць леташнюю стэнаграму”. 11.12.2009 Ралі WRC – Arctic Lapland Rally, Citroen, Fiat, Raikkonen, Rally Finland |
– НАСТУПНЫ РАЛІ
– АПОШНІЯ НАВІНЫ– ЗАЛІК ГОНШЧЫКАЎ 2009
– КАМАНДНЫ ЗАЛІК 2009 |
13.01.2010 Маршрут Ралі Швэцыі 2010
10.01.2010 Агляд сезону WRC 2009
09.01.2010 Робэрт Кубіца прыме ўдзел у Ралі Монтэ Карло
05.01.2010 Кімі Райканен: “Першыя гонкі абавязкова будуць цяжкімі”
29.12.2009 Міко Хірванен дасьць бой Лёбу на асфальце