Райканен мог бы застацца ў F1, але выбраў WRC

Кімі Райканен мог бы стаць адным з самых запатрабаваных гоншчыкаў на трансферным рынку пілотаў міжсезоньня. Але фін зрабіў выбар у карысць чэмпіянату WRC, падпісаўшы кантракт з камандай Citroen. Як апынулася, Райканен мог стаць пілотам F1 Mercedes, аднак гэтага так і не адбылося.

Стыў Робэртсан (мэнэджэр Райканена): “Mercedes GP хацелі падпісаць кантракт з Кімі. Проста да таго моманту ён ужо вырашыў выступаць у WRC. А калі Кімі прымае нейкае рашэньне, то ён ужо не адмаўляецца ад яго”.

У той жа час кіраўнік каманды Ferrari Стэфано Дамэнікалі сказаў, што Райканен ужо даўно марыў сесьці за руль ралійнага аўто.

Стэфано Дамэнікалі (Ferrari): “На працягу некалькіх гадоў Кімі казаў мне пра гэта. Ён заўсёды жадаў выступаць у чэмпіянаце WRC. Думаю, у наступным годзе ён зможа пераканаць усіх скептыкаў. На мой погляд, Кімі адразу зможа паказаць нядрэнныя вынікі. Ён таленавіты гоншчык. І гэтыя якасьці ён зможа прадэманстраваць у ралі”.

11.12.2009    Ралі WRC   – , , , ,




 – НАСТУПНЫ РАЛІ

 Ралі Швэцыі 2010, Карлстад

Гран При Бахрейна - Сахир - Формула 1

11-14 лютага 2010



 – ЗАЛІК ГОНШЧЫКАЎ 2009

1.France S. LOEB93
2.Finland M. HIRVONEN92
3.Spain D. SORDO64
4.Finland J-M LATVALA41
5.Norway P. SOLBERG35
6.Norway H. SOLBERG33
7.Great Britain M. WILSON28
8.France S. OGIER24
9.Argentina F. VILLAGRA16
10.Zimbabwe C. RAUTENBACH9

 – КАМАНДНЫ ЗАЛІК 2009

© 2009-2010 WRCBY - Сусьветны чэмпіянат па ралі WRC