Штурман Кімі Райканена: “Кімі – не тыповы пачатковец”
Новы штурман Кімі Райканена Кай Ліндстрэм сьцвярджае, што яго напарнік – не тыповы пачатковец WRC, а дасьведчаны і таленавіты гоншчык. Аднак варта прызнаць, што ў ралі свая спецыфіка і зьмена гоначнай дысцыпліны – сапраўдны выклік для Кімі.
Кай Ліндстрэм: “Вядома, гэта сапраўдны выклік, але на ралі Фінляндыі ён прадэманстраваў, што прыходзіць у WRC з іншым узроўнем падрыхтоўкі, чым іншыя пачаткоўцы. Але стварэньне стэнаграмы стане выклікам для Кімі. Ён павінен будзе зрабіць усё безпамылкова на ўсіх 12 ралі”. Таксама, па меркаваньні Ліндстрэма, Кімі мусіць хутка запамінаць маршруты. Дасьведчаныя гоншчыкі знаёмыя з трасамі лепш пачаткоўцаў і здабываюць з-за гэтага вялікую перавагу. Новы сезон стартуе ў лютым 2010 у Швецыі. Аднак у якасьці падрыхтоўкі да сезону Кімі Райканен прыме ўдзел у ралі Лапландыі, якое пройдзе з 28 па 30 студзеня. Photo by by Wenny118 (WRC 2009) |
– НАСТУПНЫ РАЛІ
– АПОШНІЯ НАВІНЫ– ЗАЛІК ГОНШЧЫКАЎ 2009
– КАМАНДНЫ ЗАЛІК 2009 |
13.01.2010 Маршрут Ралі Швэцыі 2010
10.01.2010 Агляд сезону WRC 2009
09.01.2010 Робэрт Кубіца прыме ўдзел у Ралі Монтэ Карло
05.01.2010 Кімі Райканен: “Першыя гонкі абавязкова будуць цяжкімі”
29.12.2009 Міко Хірванен дасьць бой Лёбу на асфальце