Міко Хірванен перамог у мемарыяльным ралі-спрынце

Mikko Hirvonen (FORD)

8 сьнежня Міко Хірванен выйграў Мемарыял Бетэгі, які праходзіў на Bologna Motor Show у Італіі.

Спаборніцтва складалася з двух этапаў: начной гонкі і ралі-спрынту. Вялікая частка выступаў прайшла пад праліўным дажджом, што зрабіла трасу вельмі слізкай.

Міко Хірванен, які выступаў на Ford Focus RS, перамог і ў начным спрынце ў панядзелак, і ў ралі-спрынце ў аўторак, абодва разы апярэдзіўшы француза Себасцьена Ож’е на Citroen C4.

Спаборніцтва прыцягнула вялікі лік вядомых гоншчыкаў, уключаючы былога чэмпіёна сьвету па ралі Маркуса Гронхальма на Subaru Impreza, і Петэра Сольберга на Citroen Xsara. У Мемарыяле таксама ўдзельнічаў дзевяціразовы чэмпіён сьвету па матагонках Валянціна Росі, які сеў за стырно Ford Focus. Сольберг і Гронхальм у абедзвюх гонках фінішавалі на трэцім і чацвёртым месцах адпаведна.

Міко Хірванен: “Я ўжо выступаў тут аднойчы, шэсьць гадоў таму, але з тых часоў траса значна палепшылася. Траса вельмі хуткая, і акрамя таго шырокая, так што можна не баяцца рызыкаваць. Мне вельмі спадабалася, і вядома заўсёды выдатна паспаборнічаць з маім былым таварышам па камандзе Маркусам”.

Мемарыял Бетэгі – адно з самых прэстыжных спаборніцтваў, якое праводзіцца ў рамках Bologna Motor Show. Ён названы ў гонар італьянскага гоншчыка Аціліё Бетэгі, загінуўшага ў 1985 году падчас Тура дэ Кара.

10.12.2009    Ралі WRC   – , , , , , ,




 – НАСТУПНЫ РАЛІ

 Ралі Швэцыі 2010, Карлстад

Гран При Бахрейна - Сахир - Формула 1

11-14 лютага 2010



 – ЗАЛІК ГОНШЧЫКАЎ 2009

1.France S. LOEB93
2.Finland M. HIRVONEN92
3.Spain D. SORDO64
4.Finland J-M LATVALA41
5.Norway P. SOLBERG35
6.Norway H. SOLBERG33
7.Great Britain M. WILSON28
8.France S. OGIER24
9.Argentina F. VILLAGRA16
10.Zimbabwe C. RAUTENBACH9

 – КАМАНДНЫ ЗАЛІК 2009

© 2009-2010 WRCBY - Сусьветны чэмпіянат па ралі WRC
ms windows 8 purchase microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft windows 8 32 and 64 bit download Microsoft, Adobe, MAC software adobe and microsoft oem software adobe oem software buy cs5 adobe oem software buy cs5 download Microsoft, Adobe, MAC software download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software microsoft office 2010 adobe oem software buy cs5 download Microsoft, Adobe, MAC software adobe and microsoft oem software