Маркус Гронхольм вяртаецца!
Двухразовы чэмпіён сьвету Маркус Гронхольм у чарговы раз вяртаецца з пенсіі ў WRC. Сёння ён паведаміў, што прыме ўдзел у першым этапе чэмпіянату-2010 Ралі Швецыі з 10 па 14 лютага. Маркус – пяціразовы пераможца гэтай гонкі. Тройчы ён выйграваў за рулём Peugeot і двойчы за Ford . Сваё апошняе ралі ў WRC фін правёў у Партугаліі ў 2009 на Subaru Impreza. Зараз ён вернецца за руль звыклага аўтамабіля – Ford Focus WRC прыватнай каманды Therminator. Месца штурмана, як заўсёды зойме Цімо Раўтыайнен. Маркус Гронхольм: “Мая мэта – перамагчы ў Ралі Швецыі! Аднак не трэба забываць, што сёння ў мяне няма такой практыкі, як у лепшых гоншчыкаў чэмпіянату. Але я спадзяюся нагнаць гэта адставаньне на тэстах”. 14.12.2009 Ралі WRC – Ford, Gronholm, Swedish Rally |
– НАСТУПНЫ РАЛІ
– АПОШНІЯ НАВІНЫ– ЗАЛІК ГОНШЧЫКАЎ 2009
– КАМАНДНЫ ЗАЛІК 2009 |
13.01.2010 Маршрут Ралі Швэцыі 2010
10.01.2010 Агляд сезону WRC 2009
09.01.2010 Робэрт Кубіца прыме ўдзел у Ралі Монтэ Карло
05.01.2010 Кімі Райканен: “Першыя гонкі абавязкова будуць цяжкімі”
29.12.2009 Міко Хірванен дасьць бой Лёбу на асфальце